Время работы:
с 7:00 до 17:30
Телефон:
98-82-43, 98-82-44
Адрес:
м-н Энергетиков

дом 34

Размауляем па-беларуску. Вывучаем калыханку.

Cпяць натомленыя цацкі

Лялькі, кніжкі спяць і птушкі, -

Дзень прайшоў.

Зачакаліся падушкі

Малышоў.

Нават казка спаць лажыцца,

Каб уночы нам прысніцца,

Ты ёй пажадай

Баю-бай!

Можна ў казцы пакатацца

На кітах.

Па вясёлцы праімчацца

На катах

І сланятка ўзяць за вушкі

І злавіць пяро жар-птушкі.

Вочкі закрывай,

Баю-бай!

Баю-бай, павінны людзі

Ноччу спаць.

Люлі-люлі, заўтра будзе

Сонца ззяць.

Адпачынку хочуць вочы,

Скажам  мы: “Спакойнай ночы!”

Веечкі стуляй

Баю-бай!..

 

Словы З. Пятровай Музыка А. Астроўскага.

Пераклад на беларускую мову В. Жуковіча


Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ www.kazki.unicef.by

Сайт «Эльфик» www.elfik.by

footer